Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Выпускніку


Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць два абавязковыя цэнтралізаваныя экзамены

Андрей Иванец
Андрей Иванец

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля заканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: адзін, абавязковы, - па рускай або беларускай мове, другі - па выбары з ліку прадметаў, па якіх у цяперашні час прадугледжана ЦТ. Для тых, хто будзе паступаць у вну, прапануюць здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ. Такое рашэнне прынята 2 снежня па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў на нарадзе міністр адукацыі Андрэй Іванец, залічэнне ва ўніверсітэты будзе праводзіцца па выніках двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.

"Шырокае абмеркаванне з усімі зацікаўленымі, якое было праведзена па вашым даручэнні, паказала, што ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу: навучэнцы, настаўнікі, бацькі - падтрымліваюць увядзенне цэнтралізаванага экзамену як формы выпускны атэстацыі з агульнаадукацыйных школ. Больш глыбокае, дэталёвае вывучэнне пытання паказала, што здаваць мэтазгодна рускую ці беларускую мову - абавязковы прадмет, а другі прадмет - па выбары. І гэта будзе справядліва", - заявіў Андрэй Іванец.

Міністэрства адукацыі праводзіла выбарачныя ЦЭ ў шэрагу рэгіёнаў, у іх прынялі ўдзел 2,5 тыс. навучэнцаў. Каля 30% з іх выбралі матэматыку, па 15-16% - англійскую мову і біялогію, па 10-11% - гісторыю Беларусі і грамадазнаўства. У сувязі з гэтым прынята рашэнне даць навучэнцам выбар таго прадмета, які яны хочуць здаваць за курс школы.

Дарэчы, праходзіць экзамены будуць у форме тэсціравання і па-за будынкамі школы. Будуць вызначаны пункты для іх правядзення. Падрыхтоўкай заданняў і праверкай работ будзе займацца Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Для тых, хто будзе паступаць ва ўніверсітэты, прапануюць здачу дадатковага экзамену ў выглядзе аднаго ЦТ. "Тут мы бачым рашэнне задачы спыніць летаніну паміж ВНУ. Калі раней была прадугледжана магчымасць здачы чатырох ЦТ, і, умоўна кажучы, малады чалавек мог выбраць спецыяльнасць ад лірыка да фізіка. Сёння, калі мы пакідаем фармат здачы двух ЦЭ і аднаго ЦТ, мы дакладна ўпэўнены, што малады чалавек выбірае той кірунак, з якім хоча звязаць сваё далейшае жыццё", - падкрэсліў міністр.


ВЫПУСКНЫЯ І ЦЭНТРАЛІЗАВАНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ ПА ЗАВЯРШЭННІ НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ НА II І III СТУПЕНЯХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

  1. Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2022 г. № 278 «Аб пераліку вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выніковыя выпрабаванні, відах, формах і тэрмінах правядзення выніковых выпрабаванняў у 2022/2023 навучальным годзе" .doc (41 КБ)
  2. Ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2023 г. "Аб завяршэнні вучэбных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі" .pdf (288 КБ)

Па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя выпрабаванні ў выглядзе выпускнога экзамену:

праводзяцца ў асноўныя тэрміны-з 1 па 9 чэрвеня 2023 г., у іншыя тэрміны — з 21 па 25 жніўня 2023 г. для навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, па наступных вучэбных прадметах:

"Беларуская мова" — пераказ у пісьмовай форме;

"Руская мова" — пераказ у пісьмовай форме;

"Матэматыка" — кантрольная работа ў пісьмовай форме;

"Гісторыя Беларусі" — па квітках у вуснай форме.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце "Гісторыя Беларусі" па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (крыніца adu.by)

Парады педагога-псіхолага для навучэнцаў

Парады педагога-псіхолага для бацькоў

Раздзелы сайта